Рух "За Свабоду" збіраецца правесці Еўрапейскі форум да пачатку зімы

Да пачатку зімы плануе правесці Еўрапейскі форум рух "За Свабоду".
Паводле слоў намесніка старшыні руху Віктара Карняенкі, мерапрыемства, на якое мусяць сабрацца "прыхільнікі еўрапейскай будучыні Беларусі", рухтуецца сумесна з аргкамітэтамі па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Партыі свабоды і прагрэса, зарэгістраваным у Чэхіі "Маладым фронтам". Пры гэтым Карняенка не выключае, што да ініцыятывы далучацца і іншыя дэмакратычныя палітычныя сілы.

Як паведамляе БелаПАН, на Еўрапейскім форуме плануецца разгледзіць "практычныя пытанні", напрыклад, пытанне спрашчэння візавага рэжыму для беларусаў. Вылучэння на ім кандыдата ў прэзідэнты не плануецца, сцвярджае Віктар Карняенка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі