Румас не паверыў Мядзведзеву, тады расійскі прэм'ер дастаў "кампрамат"
1 лютага ў Алма-Аце на пасяджэнні міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза гаворка ішла пра санкцыйныя тавары, якія праз Беларусь трапляюць у Расію. Пра тое, як гэта адбывалася, распавёў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін. Паводле яго слоў, расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прадставіў "канкрэтныя доказы" паставак санкцыйных тавараў праз беларускую тэрыторыю.
"Падчас пасяджэння ў вузкім складзе адно з пытанняў, якое падымалася — пытанне паставак санкцыйных тавараў праз шэрыя каналы, праз тэрыторыю Беларусі на расійскі рынак, — цытуе словы Арэшкіна сайт ria.ru. — Прэм'ер-міністр Беларусі [Сяргей Румас] паставіў пад сумнеў, што такое адбываецца — у адказ на гэта Дзмітрый Анатольевіч [Мядзведзеў] прадставіў наўпрост матэрыялы беларускаму боку з канкрэтным пазначэннем тавару, кампаніі, якая ў гэтым задзейнічана".
Максім Арэшкін не згадаў, якая была рэакцыя беларускага прэм'ера. Толькі адзначыў, што "гэтае пытанне будзе вырашацца". У тым ліку і на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая запланаваная на бліжэйшы час. Дарэчы, нядаўна Лукашэнка гаварыў, што "санкцыёнка" ў РФ пастаўляецца без удзелу беларусаў.
Сённяшняе пасяджэнне адбывалася аж тры гадзіны. Да таго ж расійская дэлегацыя засела на нейкі час у ліфце.
Орешкин рассказал, как делегация РФ застряла в лифте в Казахстане. Также непросто шли переговоры и по повестке ЕврАзЭС. А Медведев воспользовался случаем и представил белорусской стороне конкретные материалы поставок в РФ санкционных товаров через союзное государства.
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 1 февраля 2019 г.
Больш навін і аналізу ў падкасце штодзённай праграмы ЕЎРАЗУМ (1.02)