Румас не ўзяў Канапацкую на працу ва ўрад

Румас не ўзяў Канапацкую на працу ва ўрад

Дэпутатка Ганна Канапацкая правяла сустрэчу з кіраўніком урада Сяргеем Румасам. Яны абмеркавалі прапановы дэпутаткі ў галіне эканомікі і сацыяльнай сферы, а таксама пагаварылі пра далейшую супрацу.

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас нулявога чытання бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў Румас прапанаваў дэпутатцы працу ва ўрадзе і прызначыў сустрэчу.

У каментары парталу TUT.by, Канапацкая распавяла, што яны размаўлялі з прэм'ерам дзве гадзіны. Але гаворка аб працы дэпутаткі ва ўрадзе цяпер не ішла.

"Прэм'ер-міністр не можа прапанаваць мне пасаду, гэта не ў яго кампетэнцыі, таму аб працаўладкаванні мы не казалі. Але мы дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве па ўсіх тых напрацовак, якія ў мяне ёсць у пытаннях эканомікі — інвестыцыйнай прывабнасці краіны, законе аб прыватызацыі, сацыялкі — пенсійнай рэформе, рэформе адукацыі, палітыкі — інтэграцыі з Расіяй", — падзялілася падрабязнасцямі дэпутатка.

У якасці каго Канапацкая будзе надалей супрацоўнічаць з урадам, яна не сказала.

Як паведамлялася раней, у 2018 годзе Канапацкая стала студэнткай Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Гэтая ВНУ лічыцца кузняй кіраўнічых кадраў Беларусі. Для Канапацкай гэта будзе другая вышэйшая адукацыя пасля юрфака БДУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі