Руслана асудзіла тых, хто збіў вядоўцу антымайдана
Актывістка і вядоўца Еўрамайдана Руслана Лыжычка напісала пра гэта ў сваім акаўнце на Facebook.
Як паведамляла Еўрарадыё, невядомыя ў Кіеве збілі шоўмена Юрыя Ката. Ён быў вядоўцам на Антымайдане ў падтрымку Віктара Януковіча і Партыі рэгіёнаў.
Спявачка Руслана Лыжычка заявіла, што тыя, хто падняў руку на безабароннага журналіста, нічым не адрозніваюцца ад "Беркута" і яго начальства, якія спрабуюць затыкнуць роты грамадзянам.
Па яе словах, якія пераказвае РБК, Руслана цалкам не ўхваляе выбар Ката, але поўнасцю падтрымлівае яго права на выбар. "Праўда нараджаецца ў спрэчках, дыскусіях, але самае галоўнае — у імкненні зразумець адзін аднаго", — заявіла спявачка.
Фота — lady.tochka.net