Рыгора Кастусёва “забыліся” запісаць старшынёй Партыі БНФ

Рыгора Кастусёва “забыліся” запісаць старшынёй Партыі БНФ

У інфармацыйных улётках, што выпусціла Шклоўская акруговая камісія пра кандыдатаў у дэпутаты, няма інфармацыі пра тое, што Рыгор Кастусёў, які балатуецца ў Магілёўскі абласны савет, з’яўляецца кіраўніком партыі БНФ.

Няма і іншых істотных зьвестак пра кандыдата, у прыватнасці, што Рыгор Кастусёў вывучаў мясцовае самакіраванне ў еўрапейскіх краінах, што ён з’яўляецца аўтарам выданняў і артыкулаў па рэфармаванні эканомікі, няма інфармацыі пра яго месца жыхарства.

У той жа час пра іншых кандыдатаў інфармацыі значна больш, распавёў Кастусёў Радыё Свабода. Усе зьвесткі пра сябе палітык перадаў у камісію на наступны дзень пасля рэгістрацыі, іх прынялі, ніякіх заўваг не было.

На думку Кастусёва, скарачэнне істотных пунктаў біяграфіі зроблена наўмысна, каб прынізіць яго статус кандыдата. Спачатку ён падаў скаргі ў Шклоўскую акруговую камісію, у Магілёўскую абласную камісію. А 10 лютага палітык накіраваў скаргі ў Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру.​

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі