Рышы Сунак стане прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі

Рышы Сунак / reuters.com
Рышы Сунак / reuters.com

Рышы Сунак стане прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі. Ён застаўся адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі. Адзіны канкурэнт Сунака — Пэні Мардонт — зняла сваю кандыдатуру з гонкі, піша "Бі-Бі-Сі".

Рышы Сунаку 42 гады. Ён стане першым у гісторыі брытанскім прэм'ер-міністрам азіяцкага паходжання. Яго бацькі эмігравалі з усходняй Афрыкі, куды іх бацькі прыехалі з Індыі. Ён выпускнік Оксфардскага і Стэнфардскага ўніверсітэтаў. Сунак быў міністрам фінансаў Вялікабрытаніі ў 2020-2022 гадах. Яго жонка — дачка індыйскага мільярдэра.

Пасада прэм'ера стала вакантнай пасля адстаўкі Ліз Трас, якая займала яе крыху больш за 40 дзён (у жніўні ёй прайграў барацьбу Рышы Сунак). Экс-прэм'ер Борыс Джонсан напярэдадні адмовіўся ад удзелу ў барацьбе за пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі