Сафар’ян пра Кучука: “Качкі я не каментую”
А ў прэс-службе футбольнай Федэрацыі паведамляюць, што прозвішча трэнера назавуць, “калі яго аб’явяць”.
Каб праверыць чуткі пра хуткі прыход у нацыянальную футбольную зборную Леаніда Кучука, звязваемся з самім Сяргеем Сафар’янам, намеснікам кіраўніка нашай футбольнай Федэрацыі.
“Тое, што вы мяне проcіце каментаваць вуткі, то качкі я не каментую. Калі ў вас ёсць пытанні, звяртайцеся ў прэс-службу”, ― фармулюе думку Сяргей Сафар’ян.
Звязваемся з прэс-службай і цікавімся там, няўжо Федэрацыя замахнулася на такога дарагога трэнера, як Кучук.
Прэс-служба АБФФ: “Ніхто ніякіх прозвішчаў называць не будзе”.
Еўрарадыё: Да якой пары?
Прэс-служба АБФФ: “Да той пары, пакуль не аб’явяць галоўнага трэнера”.
За дзень да з’яўлення інфармацыі пра трэнерства Кучука ў зборнай Беларусі сам спецыяліст, вызвалены нядаўна з “Лакаматыва-Масква”, сказаў, што “пра гэта пакуль нават не думаў”. Наўрад ці за адзін дзень з трэнерам-міліянерам магла здарыцца нейкая канструктыўная гутарка.
Фота offside.by