Салдатам не дазволяць карыстацца беларускамоўнымі статутамі (фота + відэа)
Зборнік вайсковых статутаў па-беларуску Мінабароны выдала накладам 350 асобнікаў. Але карыстацца імі зможа толькі рота ганаровай варты. Старшыня ТБМ Алег Трусаў лічыць, што гэта супрацьзаконна. Днямі Міністэрства абароны атрымала з друкарні кнігу з перакладзенымі на беларускую мову агульнавайсковымі статутамі. Зараз гэта кніга, дзе пад адной вокладкай сабралі ўсе магчымыя вайсковыя статуты, накіроўваюцца ў вайсковыя часткі краіны. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык.
Вячаслаў Раменчык: “Гэтыя статуты падлягаюць рассылцы ва ўсе вайсковыя аб’яднанні і вайсковыя часткі. Для азнаямлення. А ў роту ганаровай варты – для выканання. Натуральна, статуты паўсюль выконваюцца, я маю на ўвазе – на беларускай мове”.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў лічыць, што выданне беларускамоўных статутаў дазволіць нарэшце салдатам карыстацца ў войску роднай мовай. Маўляў, верабей вылецеў і яго не спыніць – пачне спяваць.
Алег Трусаў: “І цяпер мы пачнём вывучэнне гэтых статутаў з моладдзю ТБМ. Будзем звяртацца да прызыўнікоў, каб яны патрабавалі на дзяржаўнай беларускай мове аддаваць гэтыя каманды. Больш за тое, ніхто не можа забараніць цяпер карыстацца гэтымі статутамі, раз яны выйшлі”.
Але акурат на гэта пытанне ў Мінабароны ёсць свой пункт гледжання. Вячаслаў Раменчык не здарма сказаў, што ва ўсе вайсковыя часткі, акрамя роты ганаровай варты, статуты разаслалі толькі для азнаямлення. Па словах прэс-сакратара Мінабароны, пры ўсім жаданні камандзір часткі не зможа карыстацца гэтым статутам.
Вячаслаў Раменчык: “У нас уся прыказная частка на рускай мове. Ёсць шэраг асаблівасцяў: мы выконваем задачы ў самастойным складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў АДКБ. Там мова зносінаў руская. Рота ганаровай варты выконвае задачы выключна ў адпаведнасці са сваім прызначэннем. Таму было прынята рашэнне па роце ганаровай варты – забяспечыць яе падрыхтоўку на беларускай мове”.
Гэта заява абурыла старшыню Таварыства беларускай мовы.
Алег Трусаў: “Хто гэта так вызначыў?! Хто гэта нашу мову адкінуў на другі план? Калі ёсць нейкая частка агульная, то для той часткі дакумент трэба зрабіць, што там мова англійская альбо руская. Такія міжнародныя часткі ёсць. А ў законе “Аб мовах” напісана, што ў нашым войску ўжываюцца дзве мовы: беларуская і руская. Раздзяленне моў у войску ніякім указам не зроблена. Хай ён (Раменчык – аўт.) пакажа такі ўказ падпісаны, пра які ён кажа. Тады я падам у Канстытуцыйны суд адразу, калі атрымаю такі дакумент”.
І таму, кажа, цяпер салдаты могуць спакойна патрабаваць, каб ім аддавалі загады па-беларуску. А калі афіцэры адмовяцца – пісаць скаргі на імя міністра абароны і генеральнага пракурора. І афіцэры, нібыта, мусяць перайсці на мову. Нягледзячы на тое, што ў самога мовазнаўцы ёсць шмат прэтэнзій да перакладу.
Алег Трусаў: “Ну, вось напрыклад: “умоўныя знакі флажкамі”. Чаму флажкамі, а не сцяжкамі? Я б хацеў гэта спытаць у людзей, якія ставілі на перакладзе грыф Акадэміі навук. Яны ўзялі кальку савецкую, савецкія слоўнікі і калькай лупілі! Смірна там, раўняйся. Я б, да прыкладу, ужываў “спадар”, бо “таварыш” – спадчына савецкая. І даўно нашымі вайскоўцамі распрацаваная беларускамоўная лексіка каманд: “Крокам руш”, “Зважай” і гэтак далей. Я думаю, што з цягам часу ўсё гэта заменіцца. Прычым замяніць, ужо маючы гэта, гэта – вечар працы. Тут 20-30 слоў замяніць! Астатняе перакладзена добра”.
Алег Трусаў збіраецца пісаць чарговы ліст міністру абароны з падзякай за зробленую працу і з прапановамі ўдасканаліць зробленае – замяніць рускую кальку каманд на беларускі аналаг.
Іншая справа, як будзе далей ісці беларусізацыя войска. Па словах Раменчыка, пакуль хопіць для каларыту і роты ганаровай варты.
Вячаслаў Раменчык: “На дадзеным этапе пытанне вырашана – усё аптымізавана і вызначана для роты ганаровай варты. А далей – час пакажа”.
У сваю чаргу Трусаў упэўнены, што пытанне беларусізацыі ўсяго войска – палітычнае.
Алег Трусаў: “Усё залежыць ад палітычнага рашэння гэтага пытання. Калі заўтра, напрыклад, прэзідэнт, галоўнакамандуючы, аддасць загад, то загавораць цягам года. Тым больш, што ёсць па чым гаварыць”.
А ў самім войску, упэўнены старшыня ТБМ, праблем з пераходам на беларускую мову не будзе: яно стала амаль цалкам этнічна беларускае, усе салдаты і афіцэры вучыліся ў нашых школах і мову вывучалі. За выключэннем, паправіў сябе Трусаў, пэўнай часткі генералаў.
Да таго ж, гэты зборнік беларускамоўных статутаў Мінабароны выдала накладам у 350 асобнікаў. Ці будуць дадатковыя наклады і калі – не вядома.
Фота і відэа Змітра Лукашука, http://bymedia.net/