Самалёт Лукашэнкі прыбыў у Ерэван

Самалёт Лукашэнкі прыбыў у Ерэван

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў Ерэване, у аэрапорце Звартноц. Кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Лукашэнка выкладзе пазіцыю Беларусі па прыярытэтных кірунках дзейнасці ў перыяд старшынства нашай краіны ў АДКБ.

Таксама на пасяджэнні плануецца разгледзіць міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаваў — сябраў арганізацыі ў сферы супрацьдзеяння тэрарызму і іншыя пытанні.

Па выніках сесіі чакаецца падпісання болей за 20 дакументаў. Перад пачаткам сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у Ерэване адбылося сумеснае пасяджэнне Савеа міністраў замежных справаў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароўсаветаў бяспекі дзяржаваў — сябраў АДКБ, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі