Самалёты МНС Расіі даставілі з Непала ў Маскву 128 чалавек
Сярод іх, як паведамляецца, двое нашых суайчыннікаў.
Два самалёты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі 29 красавіка даставілі з Непала ў Маскву 128 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей.
Як паведамляе БЕЛТА, са спасылкай на беларускіх дыпламатаў, сярод вывезеных з Неапала — двое нашых суайчыннікаў. Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Маскве выехалі ў аэрапорт "Дамадзедава", каб сустрэць суграмадзян.
Акрамя таго расійскія ратавальнікі вывезлі з Непала грамадзян Расіі, Казахстана, Украіны, Таджыкістана ды іншых краін.
Нагадаем, што ахвярамі грандыёзнага землятруса, які адбыўся ў Непале 25 красавіка, сталі больш за 5000 чалавек.
Фота — lifenews.ru