Самы велізарны круасан у вашым жыцці: паглядзіце, чым частуюць у мінскай пякарні
Круассан / фото иллюстративное, pixabay
У адной з мінскіх кандытарскіх можна пачаставацца гіганцкім круасанам.
"Каманда ў нас вар'яцкая ў самым добрым сэнсе гэтага слова", — піша смм-шчык кандытарскай на старонцы ў Instagram.
На відэа кліентка пякарні дэманструе: з такім круасанам можна не толькі фатаграфавацца. Густ у яго вельмі нават класічны.
Здаецца, апошнім часам менскія кафе вырашылі не адмаўляць сабе ў размаху. Незадоўга да таго, як у адной кандытарскай выгатавалі гіганцкі круасан, у іншым бістро кліентаў паклікалі на шасцілітровы кубачак капучына. Мінск — снедай з размахам!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.