Сапелка: “Саннікаў выглядае як моцна збіты чалавек”
Сустрэцца з экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым яго адвакату Паўлу Сапелку ўдалося сустрэцца вечарам 20 снежня. Выглядае палітык вельмі дрэнна, расказаў адвакат Еўрарадыё. Сапелка: “Ён выглядае як жорстка збіты чалавек. Сёння маці спрабавала перадаць яму рэчы першай неабходнасці – іх не прынялі. А ўчора (21 снежня. – ЕРБ) ёй увогуле паведамілі, што Андрэй Алегавіч адсутнічае ў СІЗА КДБ”.
Па словах адваката, у палітыка вялікія праблемы з нагой: яна альбо моцна збітая, альбо вывіхнутая, альбо зламаная. Сказаць нешта дакладнае цяжка, бо палітыку нават не паставілі дыягназ. Моцна збітыя ў Саннікава і рукі. Апроч таго, яго моцна білі па галаве, і наступствы гэтага, кажа адвакат, відавочныя.
Адвакат напісаў хадайніцтва аб накіраванні Андрэя Саннікава на медычны агляд, каб выявіць ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Па выніках гэтага агляду, кажа Сапелка, ён будзе накіроўваць скаргу ў пракуратуру. І спрабаваць прыцягнуць да адказнасці асоб, якія “нематывавана прымянілі сілу супраць Саннікава”.