Саўмін можа адклікаць папраўкі ў антынаркатычны закон

Сваякі асуджаных па "наркатычным" артыкуле просяць змякчыць пакаранне дзецям / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
Сваякі асуджаных па "наркатычным" артыкуле просяць змякчыць пакаранне дзецям / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

10 красавіка маці асуджаных за наркотыкі Таццяна Канеўская і Ліяна Шуба прынялі ўдзел у пагаджальнай нарадзе па карэкціроўцы артыкула 328 КК, якая прайшла ў беларускім парламенце. Яны паспрабавалі пераканаць прадстаўнікоў МУС, Саўміна і дэпутатаў паўплываць на змяненне антынаркатычнага заканадаўства і знізіць ніжні парог пакарання. Пасля гэтай сустрэчы Таццяна Канеўская падзялілася з журналістам Еўрарадыё сваімі "неадназначнымі адчуваннямі".

Совмин может отозвать поправки в антинаркотический закон
Таццяна Канеўская / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

"Адчуванні неадназначныя, — гаворыць яна. — МУС катэгарычна супраць змякчэння заканадаўства. Кіраўнік наркакантролю Генадзь Казакевіч лічыць, што ўзмацненне жорсткасці мер дало свае вынікі. Ён аргументуе гэта тым, што ў краіне зніжаецца нарказлачыннасць. У той жа час ўвоз наркотыкаў у Беларусь не знізіўся. У МУС гэта пацвярджаюць".

Па словах Канеўскай, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Наталля Гуйвік выступіла за карэкціроўку антынаркатычнага заканадаўства.

"Дзіўна! Яна настолькі нас падтрымлівала, яе словы былі настолькі пераканаўчымі, што Казакевіч апусціў вочы. Яна сказала простую рэч: маўляў, "прыняцце законапраекта, зніжэнне ніжняга парога пакарання ніяк не перашкодзіць вам працаваць. Вы як лавілі злачынцаў, так і ловіце. То вам што? Чаму вы супраць?" Яму нават не было што адказаць на гэта".

Совмин может отозвать поправки в антинаркотический закон
Сваякі асуджаных па "наркатычным" артыкуле сустракаюць Ліяну Шубу і Таццяну Канеўскую ля парламента / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Канеўская кажа, што супраць зніжэння ніжняга парога пакарання выступіў і начальнік упраўлення па пытаннях абароны i праваахоўных органаў Саўміна Дзмітрый Кірушчанка:

"Гэта ў нас проста выклікала шок. Чаму? Бо вы ж самі ініцыявалі гэты законапраект — і вы ж супраць. Наталля Гуйвік спытала: "Навошта было затрачана столькі часу на тое, каб разабрацца ў сітуацыі, калі цяпер вы супраць сваёй жа прапановы? Адзывайце, і не трэба перакідаць адказнасць на Палату прадстаўнікоў, маўляў, нібыта мы не прымаем законапраект". І тут ён змоўк, апусціў галаву, не ведаў, што адказаць".

Па словах Канеўскай, канчатковае рашэнне па змене антынаркатычнага заканадаўства Саўмін павінен прыняць не пазней, чым праз дзесяць дзён.

"Нам так сказалі на сустрэчы, — тлумачыць яна. — Альбо Саўмін адзаве гэтыя папраўкі, альбо яны застануцца ў Палаце прадстаўнікоў, і тады дэпутаты будуць галасаваць за іх у другім чытанні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі