Савет Еўропы чакае ад Беларусі не толькі мараторый на смяротную кару
Афіцыйны Мінск таксама павінен прадэманстраваць прагрэс у пытаннях свабоды выбараў і СМІ.
Пра гэта заявіў старшыня маніторынгавага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, дакладчык па Беларусі Андрэс Херкель. 14 чэрвеня ён выступіў у Варшаве на канферэнцыі "Грамадзянская супольнасць Беларусі — 2013", паведамляе БелаПАН.
Херкель адзначыў, што для істотнага прагрэсу ў адносінах Мінска і Савета Еўропы ўладам Беларусі важна таксама вырашыць праблему палітвязняў, дамагчыся паляпшэнняў у пытаннях свабоды выбараў, СМІ ды іншых сферах.
Сёння, на думку Херкеля, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася і застаецца такой жа дрэннай, як і раней.
Дакладчык ПАСЕ падкрэсліў, што хацеў бы атрымаць магчымасць сустрэцца з палітвязнямі ў выпадку, калі беларускія ўлады дазволяць яму наведаць краіну ў рамках падрыхтоўкі яго чарговага дакладу.
Фота — rus.err.ee