Сем населеных пунктаў Міншчыны засталіся на выходных без электрычнасці

Сем населеных пунктаў Міншчыны засталіся на выходных без электрычнасці

20 верасня сем населеных пунктаў Мінскай вобласці засталіся без электрычнасці, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Так, каля 21.30 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што адключылася электрычнасць у пяці населеных пунктах Мінскага раёна. Без святла засталіся 432 прыватныя жылыя дамы. За дзве гадзіны ратавальнікі адавілі падачу электраэнэргіі ў чатыры з гэтых паселішчаў. Зранку 21 верасня заставаўся без электрычнасці толькі адзін населены пункт, у якім пяць прыватных жылых дамоў.

Таксама ў нядзелю, але каля 22-й прыйшло паведамленне, што знікла электрычнасць у двух населеных пунктах Барысаўскага раёна. У выніку без святла засталіся 406 прыватных жылых дамоў. У гэтых паселішчах падача электраэнэргіі была адноўленая ўначы.

Фота: 062.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі