Севярынец папрасіў мітрапаліта Веніяміна заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг
Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніяміну ліст з просьбай заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг як хрысціянскі сімвал. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла жонка палітвязня.
Яна згадала, як у 1990-я з такой жа просьбай да мітрапаліта Філарэта звяртаўся Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.
"У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай — патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцяга. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.
Увага, пытанне, ці адкажа Веніямін Севярынцу?" — напісала Вольга.
Бел-чырвона-белыя стужкі прысутнічаюць на ўбранні праваслаўных іерархаў.
Павел Севярынец — праваслаўны вернік, адзін з кіраўнікоў аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.