Шрайбман — пра фільм на АНТ: уладзе прыходзіцца палохаць сілавікоў публічна

Шрайбман — пра фільм на АНТ: уладзе прыходзіцца палохаць сілавікоў публічна

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у Telegram пракаментаваў учорашні фільм АНТ "Аперацыя КДБ "Манкурты". У ім расказалі пра арышт падпалкоўніка КДБ і афіцэра Генштаба, якія "злівалі" ці спрабавалі "зліць" інфармацыю палітэмігрантам.

Шрайбман лічыць, што версія пра апраўданне спецслужбамі гэтым фільмам постфактум сваіх правалаў "глыбока другасны момант". "Галоўным у гэтым "расследаванні" было тое, што яно само было 60-хвіліннай псіхалагічнай аперацыяй контрвыведкі, — піша палітычны аналітык. — Чырвонай ніткай праз увесь фільм ішоў мэсэдж на адрас сілавікоў — калі здрадзіце нам, вас кіне гэты польскі пацан [Сцяпан Пуціла], а ў нас вы, як гэты капітан з генштаба, будзеце плакаць пад камеру і чакаць сваіх 20 гадоў за здраду дзяржаве".

Арцём Шрайбман мяркуе, што "калі кіраўніцтва сілавога блока вымушана ісці і займаць гадзіну прайм-тайма на АНТ, каб папрацаваць з лаяльнасцю супрацоўнікаў, не ўсё так гладка ў дацкім каралеўстве". Таму сілавікоў "даводзіцца палохаць публічна".

А яшчэ Шрайбман звярнуў увагу на згадку ў фільме кантактаў палітэмігранта, былога сілавіка Ігара Макара з ФСБ РФ. "Цікава, што Мінск вырашыў зліць гэта ў публічнае поле, — піша палітычны аналітык. — Гэта да пытання аб... братэрстве і даверы ў Саюзнай дзяржаве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі