Штаб нацыянальнага супраціву аб'яўляе мабілізацыю на Майдане

Пра гэта абвясціў каардынатар Штаба нацыянальнага супраціву Аляксандр Турчынаў, паведамляе unian.net. Ён заклікаў падтрымаць дэпутатаў, гатовых узяць на сябе адказнасць і адмяніць дыктатарскія законы.



"Падтрымайце тых, хто гатовы прагаласаваць за свабоду палітвязняў і закрыццё супраць іх усіх спраў, за адстаўку ўрада і аднаўленне Канстытуцыі 2004 года, а разам з ёй канстытуцыйнага ладу Украіны", — заклікаў Турчынаў.



Паводле яго словаў, у аўторак будзе магчымасць мірным шляхам вырашыць сітуацыю, якая склалася ў краіне: "Заўтра ёсць магчымасць спыніць супрацьстаянне і аднавіць правы нашых грамадзян, аднавіць працэс еўраінтэграцыі, аднавіць працэс нармальнага функцыянавання нашай краіны, за што рэальна змагаюцца сёння ўсе актывісты і патрыёты Майдана".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі