Што можна даведацца з украінскіх архіваў НКУС-КДБ? (відэа)
Беларускі КДБ упарта адмаўляецца адкрываць свае архівы для вывучэння. У той жа час ва Украіне да архіваў тых часоў далі свабодны доступ усім ахвочым.
Ці можна з гэтых архіваў даведацца канкрэтныя гісторыі рэпрэсій у дачыненні да беларусаў? Якім чынам “беларускія” гісторыі рэпрэсій трапілі ў архівы НКУС-КДБ Украіны? Ці можна, вывучаючы ўкраінскія архівы, зрабіць высновы аб маштабах рэпрэсій у Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў сцэнарыст, пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка.