Што рабіць, калі з табой сябруе толькі Кім Чэн Ын — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін і адна парада пра тое, што зрабіць са сваім беларускім пашпартам проста цяпер

Кароткі агляд сусветных навін і адна парада пра тое, што зрабіць са сваім беларускім пашпартам проста цяпер / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Эд Шыран уварваўся на вяселле незнаёмцаў, праспяваў новую песню і паставіў подпіс у пасведчанні аб шлюбе як сведка. А вы кажаце, у свеце не адбываецца нічога добрага!

Добрыя і іншыя міжнародныя навіны, якія трэба ведаць, каб падтрымаць размову ў бары, — у нашым штодзённым аглядзе.

 

Калі няма з кім сустрэцца і нікуды не можаш паехаць

Часам нібыта і хочацца некуды паехаць, але з усіх краін для цябе адкрытая толькі Расія. Так бывае, калі ты кіруеш Паўночнай Карэяй. Лідар КНДР Кім Чэн Ын сеў у свой знакаміты браніраваны цягнік і адправіўся на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным на Далёкі Усход. Гэта першая замежная паездка Кіма за 4 гады.

Мінулым разам ён выязджаў з КНДР 4 гады таму — і таксама для таго, каб убачыцца з Пуціным.

Мяркуецца, што Крэмль хоча купіць у Пхеньяна зброю. А КНДР патрэбна ежа — і, магчыма, трохі тэхналогій для развіцця сваёй ядзернай праграмы.

Что делать, если с тобой дружит только Ким Чен Ын — #ИхНравы
Венецыя / pixabay

Пакуль што плата за аднадзённы тур у Венецыю ўводзіцца эксперыментальна і толькі на час пікавых паводле папулярнасці ў турыстаў месяцаў. Так што не чакайце — браніруйце квіткі цяпер. Ці не браніруйце — пяці еўра, якія з вас возьмуць у наступным годзе, Венецыя дакладна вартая (эмігранты, выкарыстоўвайце свой пакуль яшчэ не пратэрмінаваны беларускі пашпарт напоўніцу).

 

Калі хочацца нечага новенькага

Пакуль бізнесмены-пачаткоўцы інвестуюць у IT, Біл Гейтс уклаў мільёны ў піва. Спачатку ён купіў акцыі Heineken за 900 млн долараў, а цяпер дакупіў яшчэ трохі акцый Anheuser Busch — на 95 млн долараў.

Пры гэтым ён не прыхільнік піва. Неяк Гейтс пісаў, што можа дазволіць сабе трохі светлага на бейсбольным матчы — але на гэтым усё. Так што Гейтсу відавочна проста хочацца нечага новенькага. Даўншыфтынг па-мільярдэрску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі