Шукайце “Тэлепорт у Галандыю” ў галерэі "Ў"!

Еўрарадыё матэрыялізуе “Тэлепорт у Галандыю”! Запрашаем у галерэю "Ў" на адзіную ў Мінску лекцыю па сучасным галандскім мастацве, амстэрдамскую фотавыставу і шыкоўнае галандскае кіно. Пачатак 14 снежня а 18:00.





Лекцыя



14 снежня а 18:00 у Мінск прыляціць Магдалена Зялкоўска — куратар і мастацтвазнаўца з Польшчы. Магдалена вельмі папулярны лектар у Еўропе і наведае Беларусь упершыню, каб расказаць усім прыхільнікам прагрэсіўных ідэй пра сучаснае галандскае мастацтва на прыкладзе чатырох выбітных мастакоў. Падчас лекцыі будуць прадстаўленыя відэапрацы гэтых мастакоў. Пасля лекцыі — дыскусія!

Фотавыстава



З 17 па 30 снежня ў трэш-зале галерэі “Ў” можна будзе “тэлепартнуцца” ў Галандыю праз 21 амстэрдамскае фота. Фотавыставу ладзіць карэспандэнт Еўрарадыё Міла Котка, якая была ў Галандыі і сфатаграфавала тое, ад чаго ў яе запальваліся вочы і падвышаўся ўзровень эндарфінаў.

Кіно



17, 18 і 19 снежня
відэазала галерэі “Ў” пераўтварыцца ў галандскі кінатэатр. Паказваць будуць сучасныя галандскія стужкі з англійскімі субтытрамі (“Душка”, "4 элементы", “Ханахана”) і серыю шыкоўных кароткаметражак.

Чакаем на аматараў "тэлепартнуцца" ў Галандыю! Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Адрас галерэі "Ў": Мiнск, праспект Незалежнасцi, 37а (ст. м. Плошча Перамогi)
284-53-99, 8 (029) 329-06-10
www.ygallery.by



Глядзі таксама: праект “Тэлепорт у Галандыю” на Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі