Шуневіч: Ва Украіне ваюе каля 140 беларусаў

Шуневіч: Ва Украіне ваюе каля 140 беларусаў

У баявых дзеяннях ва Украіне па абодва бакі фронту прымаюць удзел каля 140 беларусаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка распавёў міністр унутраных спраў нашай краіны Ігар Шуневіч.

"У нас ёсць спіс асоб, якія, па нашых даных, знаходзяцца ў зоне ўзброенага канфлікту ва Украіне і прымаюць удзел у баявых дзеяннях у той ці іншай форме, на тым ці іншым баку канфлікту", — паведаміў ён.

Міністр дадаў, што яго ведамства выконвае даручэнне следчых па дакументаванні фактаў. Прававую ацэнку дзеянням нашых суайчыннікаў ва Украіне будзе даваць следства.

Нагадаем, што паводле новых нормаў беларускіх закону пад крымінальны пераслед трапляюць не толькі наёмнікі, але і добраахвотнікі, якія пайшлі ваяваць за іншую краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі