Сікорскі пасмяяўся з Пуціна: Дайце адрас крамы, дзе я магу купіць "Бук"

Радаслаў Сікорскі іранічна папрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна даць яму адрас крамы, дзе можна купіць сучаснае цяжкое ўзбраенне, якое выкарыстоўваюць баевікі на Данбасе, у тым ліку і зенітны ракетны комплекс "Бук". Пра гэта кіраўнік польскай дыпламатыі сказаў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

"У Крыме прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў, што салдаты — "зялёныя чалавечкі" — не яго. Потым прызнаў, што яго. Казаў, што тэхніку, якую яны выкарыстоўваюць, можна купіць у краме ва Украіне ці Расіі. Прашу паказаць мне краму, даць адрас, дзе можна купіць сістэму "Бук", танк Т64, проціпаветраную сістэму "Страла", — перадае ТСН словы польскага міністра.

Акрамя таго, ён адзначыў, што заявы прадстаўнікоў расійскай улады супярэчаць відавочным доказам, сярод якіх фота і сведчанні відавочцаў.

Пракаментаваў Сікорскі і заяву свайго расійскага калегі Сяргея Лаўрова. Той заявіў, што апублікаваныя ЗША фота з касмічных спадарожнікаў, якія пацвярджаюць абстрэл Украіны з расійскай тэрыторыі, маюць зусім іншую дату, чым на іх была паказаная. На гэта Сікорскі заявіў: "Не разумею, якая розніца паміж абстрэльваннем украінскай тэрыторыі 10 дзён таму і тыдзень таму. Гэта абсалютна недапушчальна, таму што гэта агрэсія супраць суверэннай дзяржавы".

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі