Сілавікі параілі зэльвенцам выдаліць з сацсетак інфармацыю, якая іх кампраметуе
Прадстаўніца пракуратуры пераконвала прысутных, што іх задача не адправіць чалавека за краты і пакараць яго
У Зэльве сілавікі палохаюць мясцовых жыхароў адказнасцю за "экстрэмізм". Яны выступілі перад працоўнымі калектывамі санаторнай школы і РЭСа. Прадстаўнікі міліцыі, пракуратуры і ідэолагі пераконвалі прысутных, што іх задача не адправіць чалавека за краты і пакараць яго, а "не дапусціць распаўсюду дэструктыўнай, экстрэмісцкай інфармацыі".
Прадстаўніца пракуратуры параіла зэльвенцам "перагледзець свае сацыяльныя сеткі і выдаліць усю інфармацыю, якая іх кампраметуе".
У 2024 годзе за "экстрэмізм" было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 5 жыхароў Зэльвенскага раёна. Летась аднаго зэльвеца прыцягнулі за "экстрэмісцкую дзейнасць" да крымінальнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.