Сілавікі ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб'яднанняў
Увечары 5 сакавіка сілавікі ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб'яднанняў у бізнес-клубе "Імагуру" ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады, сярод удзельнікаў мерапрыемства былі члены асноўнага складу КР Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі.
Па звестках праваабаронцаў, затрымалі не менш за 25 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.