Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і моцныя дажджы
У найбліжэйшыя гадзіны залье большую частку Магілёўскай і Віцебскай абласцей / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Аранжавы ўзровень небяспекі выпісалі сіноптыкі беларускага Гідраметцэнтра на вечар 27 ліпеня для большай часткі Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Сёння вечарам, каля 17 гадзін, пачаліся моцныя дажджы ў асобных раёнах усходніх абласцей Беларусі. Але ў бліжэйшыя некалькі гадзін ліўні распаўсюдзяцца на большую частку Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Ноччу і раніцай 28 ліпеня (у пятніцу) на ўсходзе Беларусі прагрымяць навальніцы. У асобных раёнах туман будзе больш густы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.