Сіноптыкі пашырылі аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі на ўсе выхадныя
Беларусаў чакаюць спякотныя выхадныя / pexels.com
У суботу, 5 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Унычы па поўдні краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.
У сувязі з выскокай тэмпературай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы тэрмометры пакажуць 13-19 цяпла. А ўдзень чакаецца ад +24 па паўночным захадзе да +36 па паўднёвым усходзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.