Сіноптыкі: У Беларусі пахаладае да мінус 15 градусаў

Сіноптыкі: У Беларусі пахаладае да мінус 15 градусаў

У суботу, 19 сакавіка, у Беларусі пачнецца пахаладанне. Яшчэ заўтра на працягу сутак будзе ад 2 марозу да 4 цяпла, чакаюцца дождж і мокры снег, моцны вецер (парывы да 15-18 метраў за секунду). У суботу ўначы будзе 2-9 марозу (пры праясненнях — да мінус 12), удзень — ад 5 градусаў са знакам мінус на Віцебшчыне да 2 цяпла на Брэстчыне. Амаль па ўсёй краіне прагназуецца кароткачасовы снег.

У нядзелю, 20 сакавіка, таксама чакаецца снег, у асобных раёнах — моцны снег, завіруха, моцны вецер (з парывамі да 20 метраў за секунду). У начныя гадзіны будзе 1-8 градусаў марозу (на Віцебшчыне — да мінус 11), у дзённыя — ад мінус 5 у Віцебскай вобласці да 3 цяпла на Брэстчыне.

У панядзелак, 21 сакавіка, надвор'е істотна не зменіцца. А вось у аўторак і сераду (22-23 сакавіка) ўначы яшчэ больш пахаладае: 1-8 марозу, пры праясненнях — 9-15 градусаў са знакам мінус. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад мінус 4 да плюс 3, у Брэсцкай вобласці — да 6 цяпла, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі