Сіноптыкі: У пятніцу ў Беларусі чакаецца дождж, навальніцы
Ападкі прагназуюцца месцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Вецер пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 16-22 цяпла. БЕЛТА адзначае, што на Гомельшчыне ўначы чакаецца 12-15 градусаў са знакам плюс, удзень — 23-25 цяпла.