СіРОП — анлайн-прэзентацыя альбома "Страшила" (18+)
22 красавіка рэпер Аляксей СіРОП Загорын прэзентуе свой дэбютны альбом "Страшила". Лонгплэй выйшаў у сакавіку, але канцэртная прэзентацыя пласцінкі сарвалася праз пандэмію каранавіруса. СіРОП вырашыў далучыцца да моднай сёння практыкі і паказаць альбом анлайн.
У LP увайшло 16 трэкаў. 47-гадовы "рэпер-рэцыдывіст", які правёў за кратамі 17 гадоў, не замыкаецца на турэмнай тэматыцы: тут і вясёлыя гісторыі, і размовы за жыццё, і філасофскія прыпавесці.
Асцярожна, ненарматыўная лексіка!
Разам з СіРОПам на сцэну выйдуць бас-гітарыст Гена Лаўнік і барабаншчык Арцём Залескі ("Серебряная Свадьба", "Кассиопея"). Таксама ў вялікім паўтарагадзінным канцэрце з'явяцца саксафаніст Павел Аракелян, рэперы Фаліянт МС і Krongul Пракляты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.