Сістэмны крызіс: пра выбары ў КР, “дзверы ў пекла” для рэжыма і санкцыі — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Сітуацыю вакол Каардынацыйнай рады і выбараў яе новага складу адныя называюць нармальным дэмакратычным працэсам, у якім няма нічога надзвычайнага, а іншыя — сістэмным крызісам усіх структур, якія былі ўтвораныя пасля падзеяў 2020 года. Не абыходзіцца без абвінавачанняў у працы на тыя ці іншыя спецслужбы ўсіх наўкол ці ў здрадзе інтарэсам народа, рэвалюцыі, Беларусі — можна выбіраць варыянт, які больш да спадобы ці найлепш пасуе да канкрэтнай сітуацыі. І пакуль ў асяродку дэмсіл усе змагаюцца з усімі, лукашэнкаўскі рэжым працягвае рэпрэсіі і здачу беларускага суверэнітэта.

Ці сапраўды тое, што сёння адбываецца з Каардынацыйнай радай і выбарамі — крызіс, і як яго пераадолець? Чаму рэжым засяродзіў сваю ўвагу на адукацыі і чым гэта небяспечна? Што чакае беларускае грамадства і Беларусь у выпадку, калі вайна ва Украіне ператворыцца ў "замарожаны канфлікт", а Расія распачне вайну з краінамі NATO? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі