СК: Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі

Вось што паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Следчага камітэта па Мінску Павел Травулька:

“Гэтая крымінальная справа была ўзбуджаная Генеральнай пракуратурай. Прычынай для распачынання справы і затрымання службовай асобы паслужылі матэрыялы аб яўным злоўжыванні ёй службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што пацягнула за сабой прычыненне значнай шкоды грамадскім і нацыянальным інтарэсам Беларусі, а таксама матэрыяльнай шкоды “Белкалію” і "Беларускай калійнай кампаніі”.



Абставіны затрымання, а таксама месца ўтрымання Баўмгертнера не раскрываецца. Таямніцай следства з’яўляецца таксама інфармацыя аб даце, калі была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Баўмгертнера. Апошняму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
 

Нагадаем, Уладзіслаў Баўмгертнер з'яўляецца і старшынёй назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі". Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі