Скандальнае інтэрв’ю з Міхаілам Падалякам выявілася фальшыўкай

Сайт газеты “Свободныя Новости плюс” узламаны і ў адміністратара няма да яго доступу. Пра гэта паведаміў “Народнай волі” галоўны рэдактар пацярпелага выдання Васіль Зданюк. На сайце пасля ўзлому размясцілі фальшывае інтэрв’ю з высланым з Беларусі журналістам Міхаілам Падаляком. Герой інтэрв’ю робіць сэнсацыйныя заявы і прызнаецца ў супрацоўніцтве з КДБ. Сайт узламалі 29 жніўня. Зламыснікі размясцілі інтэрв’ю і на наступны дзень зрабілі рассылку на артыкул па адрасах беларускіх СМІ. Шмат сайтаў перадрукавала матэрыял, напрыклад, ён з’явіўся на “Беларускім партызане”. Рэдакцыя “Свободных новостей плюс” мяркуе звярнуцца ў міліцыю, калі ў найбліжэйшы час нармалізаваць працу сайту не атрымаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі