"Скрайнімі" па пытаннях аўтарскіх правоў зробяць беларускіх правайдэраў
Новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" вызначыць адказнага за прытрымліванне аўтарскіх правоў у Байнэце. Увесь цяжар адказнасці за крадзёж інтэлектуальнай уласнасці будзе ўскладзены на інтэрнэт-правайдэраў. Менавіта правайдэрам будуць скардзіцца на парушэнні ўладальнікі аўтарскіх правоў. А правайдэры будуць абавязаныя абмежаваць доступ да “пірацкіх” сайтаў. Закон надасць правайдэрам шырокія паўнамоцтвы: будзе дазволена нават адключаць сайты.
Сайт “ПРАВО.RU” паведамляе, што калі беларускі правайдэр не адэрагуе на скаргу ўладальніка аўтарскіх правоў ці прынятыя захады будуць недастатковымі, у выпадку судовага разбіральніцтва ён будзе несці салідарную адказнасць з парушальнікамі.
Прапанаваныя змены ў Законе "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" беларускія парламентары разгледзяць на веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў у сакавіку 2010 года.