Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць Аляксандра Няўзорава

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць Аляксандра Няўзорава

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць расійскага журналіста, публіцыста Аляксандра Няўзорава. За "публічнае распаўсюджванне пад выглядам дакладных паведамленняў загадзя ілжывай інфармацыі аб дзеяннях Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі". СК не спадабаліся яго выказванні пра вайну ва Украіне, у тым ліку пра расійскі абстрэл радзільні ў Марыупалі. Увесь свет ведае праўду пра гэта, а ў Маскве ўпарта кажуць пра "фэйк".

СК РФ прымае меры па пошуку Няўзорава "для правядзення з ім следчых і працэсуальных дзеянняў".

Аляксандр Няўзораў знаходзіцца за мяжой. Ён жорстка выказваецца пра дзейнасць Уладзіміра Пуціна і расійскіх войск ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі