Следчыя правераць дзеянні міліцыянераў, якія затрымлівалі сляпога

Следчыя правераць дзеянні міліцыянераў, якія затрымлівалі сляпога
Сёння падчас брыфінгу начальнік аддзела следчага ўпраўлення УСК па Мінску Сяргей Гамко заявіў, што следства зацікаўленае ў поўным і аб’ектыўным высвятленні ўсіх абставінаў справы. 
 
“Цяпер мужчына пацвярджае свой супраціў супрацоўнікам міліцыі і просіць прабачэння ва ўсёй грамадскасці за свой удзел у інцыдэнце і нанесеныя праваахоўнікам цялесныя пашкоджанні”, — сказаў начальнік аддзела. 
 
Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага не ўжывалася. Пасля праходжання адпаведнага лячэння ён змешчаны па яго ж заяве ў дом-інтэрнат для інвалідаў і пенсіянераў, паведамляе БелТА.
 
Нагадаем, увечары 18 верасня супрацоўнікам УУС па ахове Мінскага метрапалітэна затрымалі сляпога мужчыну, які жабраваў у пераходзе на станцыі метро “Уручча”. Падчас жорсткага затрымання, за інваліда заступіліся мінакі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі