Словы Лукашэнкі пра віну Качыньскага выклікалі фурор у PL-нэце

“Лукашэнка вінаваціць Качыньскага за катастрофу” – навіна пад такой назвай з'явілася 15 красавіка ў onet.pl, адным з самых папулярных польскіх парталаў. За 2 гадзіны допіс пракамэнтавалі каля 550 чалавек, значная частка з якіх пагадзіліся з высновамі беларускага правадыра. Лукашэнка папракнуў Качыньскага, што той, верагодна, аддаў пілотам загад пра пасадку ў тумане, чым выклікаў смерць амаль 100 чалавек.

Між тым крыніцы, блізкія да следства, кажуць, што ціску на пілотаў не было: тыя прымалі рашэнне самі. Спецыялісты мяркуюць, што лётчыкі не ўзялі пад увагу таго, што Ту-154 траціць вышыню значна хутчэй, чым іншыя самалёты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі