Случчанін патэлефанаваў у "Белтэлекам" і згадаў Лукашэнку — мужчыну асудзілі

У "Белтэлекам" мужчына тэлефанаваў з хатняга тэлефона / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У "Белтэлекам" мужчына тэлефанаваў з хатняга тэлефона / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Жыхар Слуцка Уладзімір Пархоменка атрымаў год калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі пасля званка ў службу тэхпадтрымкі "Белтэлекам". Гісторыю Пархоменкі расказваюць праваабаронцы.

Летась увосень Пархоменка двойчы тэлефанаваў у "Белтэлекам" — у канцы верасня і пачатку кастрычніка — з хатняга тэлефона. Як вынікае з матэрыялаў справы, "падчас размовы з аператарамі мужчына абразліва выказаўся ў адрас Прэзідэнта Беларусі".

Размовы з кліентамі ў кампаніі запісваюцца. Гэты запіс супрацоўнікі "Белтэлекам" перадалі ў следчыя органы. На мужчыну завялі крымінальную справу аб абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 КК РБ).

Надоечы  Пархоменку абвясцілі прысуд: год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі