СМІ: Міхаіл Грабоўскі можа не згуляць на чэмпіянаце свету
Міхаіл Грабоўскі можа не згуляць на чэмпіянаце свету ў Расіі (ён пачнецца 6 траўня). У беларускага хакеіста траўма. Колькі часу ён будзе аднаўляцца, пакуль невядома. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў бацька хакеіста Юрый Грабоўскі.
Міхаіл атрымаў траўму ў лютым у матчы "Нью-Ёрк Айлендэрс" з "Нью-Джэрсі". У сакавіку ён згуляў толькі ў матчы з "Пітсбургам", як высветлілася, што хакеіст не далячыўся. Паводле слоў Юрыя Грабоўскага, найхутчэй Міхаіл у Санкт-Пецярбург не прыляціць. Па-першае, невядома, колькі зойме лячэнне, па-другое, можа не даць дазволу клуб. У выніку ён не згуляе і ў Кубку Стэнлі.
Дарэчы, дагэтуль Грабоўскаму не пастаўлены дыягназ. Яму баліць шыя, а з-за чаго — невядома. Па адной з версій, праблемы ўзніклі з-за страсення мазгоў.
Міхаілу Грабоўскаму 32 гады. Ён — нападаючы хакейнай зборнай Беларусі, адзіны прадстаўнік Беларусі ў НХЛ.