СМІ: Сечын просіць ва ўладаў для "Раснафты" 44,5 млрд долараў
"Раснафта" сярод іншых расійскіх дзяржаўных кампаній трапіла пад санкцыі ЗША.
Кіраўнік кампаніі Ігар Сечын звярнуўся ў расійскі ўрад з просьбай пра фінансавую дапамогу кампаніі. Пра гэта паведамляе газета "Ведомости" са спасылкай на некалькіх федэральных чыноўнікаў.
У якасці аднаго з варыянтаў дапамогі "Раснафта" прапануе пазычыць ёй з фонду нацыянальнага дабрабыту 1,5 трлн рублёў. Мяркуецца, што на такую суму ўрад можа выкупіць аблігацыі нафтавай кампаніі.
Неабходнасць такой меры Сечын патлумачыў санкцыямі Злучаных Штатаў, уведзенымі супраць "Раснафты" 17 ліпеня.
Прадстаўнікі "Раснафты" не каментуюць гэтую інфармацыю.
Фота — Reuters