СМІ: Затрыманы і адхілены ад пасады гендырэктар ХК "Дынама-Мінск"

Спартыўны сайт Tribuna.com інфармуе, што генеральны дырэктар мінскага хакейнага клуба "Дынама" Максім Суботкін адхілены ад пасады і затрыманы.

Паведамляецца, што ў клубе праходзіла праверка АБЭЗ. Пасля яе адбылося пасяджэнне Назіральнага савета, які і зняў Суботкіна. Пазней, нібыта, стала вядома пра яго затрыманне.

Прэс-служба сталічнага клуба адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю. Сам менеджар, да якога ўдалося датэлефанавацца прадстаўнікам СМІ, таксама не стаў нічога каментаваць. Аднак журналісты даведаліся, што ў пятніцу, 17 ліпеня, быў падпісаны загад аб звальненні Суботкіна.

Гендырэктарам "Дынама-Мінск" Суботкін стаў у 2013 годзе. Да таго часу ён працаваў у структуры "Шынніка".

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі