Спартыўны рэсурс "Трыбуна" прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем"

"Экстрэмісцкім фарміраваннем" прызнаны спартыўны рэсурс, ілюстрацыйнае фота

"Экстрэмісцкім фарміраваннем" прызнаны спартыўны рэсурс, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Сілавікі абнавілі свой "пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Статус "экстрэмісцкага фарміравання" атрымаў спартыўны рэсурс "Трыбуна". Раней у жніўні сайт Tribuna.com, а таксама старонкі выдання ў сацсетках былі прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Разам з Tribuna "экстрэмісцкімі фармаваннямі" таксама прызнаныя праект з Магілёва "6tv Bielarus" і аб'яднанне сілавікоў BelPol.

Дададзім, што рэсурс Tribuna.com працуе ў Беларусі з 2020 года і з'яўляецца вядучым беларускім спартыўным выданнем. Яго аўдыторыя ў Беларусі перавышае мільён чалавек у месяц, гаворыцца на сайце. І яшчэ больш за 4 мільёны чалавек штомесяц карыстаецца міжнароднай версіяй сайта і мабільнымі праграмамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі