Спайс прызналі наркотыкам, за курыльныя сумесі пагражае да 14 гадоў турмы

Кампаненты курыльных сумесяў тыпу "спайс" у Беларусі прылічаныя да наркотыкаў. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч.

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2010 года. Пакуль за распаўсюджванне і захоўванне курыльных сумесяў, што ўтрымліваюць наркатычныя кампаненты, прадугледжана толькі адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу.

З новага года за гэтае правапарушэнне будзе ўведзеная крымінальная адказнасць з пакараннем аж да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Па словах Лосіча, на працягу апошняга часу праваахоўныя органы вялі актыўную адпрацоўку месцаў і спосабаў распаўсюджвання "спайса". За верасень да адміністрацыйнай адказнасці за продаж сумесяў былі прыцягнутыя 17 чалавек.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі