Справу рэктара Інбелкульта падрыхтавалі для перадачы ў суд
Мужчыну ставяць у віну чатыры выпадкі атрымання хабару.
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць рэктара Інстытута культуры Беларусі (Інбелкульт). Яго вінавацяць у атрыманні хабару. Мужчыну трымаюць пад вартай, на яго маёмасць накладзены арышт.
Па словах следчых, якія перадае БЕЛТА, яны перадаюць крымінальную справу пракурору для накіравання ў суд.
Следства заяўляе пра чатыры факты атрымання хабару. Па словах следчых, рэктар збіраўся атрымоўваць матэрыяльныя каштоўнасці "выключна для сябе і ў сувязі з займаным ім службовым становішчам".
Дарэчы, затрымалі рэктара падчас атрымання хабару ў 2000 долараў. За гэтыя грошы рэктар здаваў у арэнду нерухомасць без афармлення патрэбных дакументаў.
Фота — komi-news.ru