Спявачцы Мэрыем Герасіменка прысудзілі тры гады "хатняй хіміі"
Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла спявачцы Мэрыем Герасіменка тры гады "хатняй хіміі", паведамляе "Медыязона".
Як распавядала Еўрарадыё, дзяўчыну затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрту ў мінскім бары "Банкі-бутэлькі". Там яна выконвала песню "Обійми" ўкраінскага гурта "Океан Эльзи" ў падтрымку Украіны. Прапагандысты абурыліся тым, што ў цэнтры Мінска спяваюць песні на ўкраінскай мове.
Пасля затрымання Герасіменка двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Потым на яе пачалі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА. Яе вінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Мэрыем — лідарка гурта Meriem Band і аўтарка шматлікіх сінглаў. Спявачка ўдзельнічала ў некалькіх выкальніцкіх шоу — напрыклад, ва ўкраінскім песенным конкурсе "Голос країни" ў 2018 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.