Спёка мінула, выдыхайце: якім будзе надвор'е ў гэтыя выхадныя

Цёпла, аніякай пякельнай спякоты / pixabay
Цёпла, аніякай пякельнай спякоты / pixabay

Дажджы і навальніцы прагназуюць беларускія сіноптыкі на найбліжэйшыя выхадныя. Зрэшты, пасля доўгіх спякотных дзён гэта вас наўрад ці засмуціць.

На суботу сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У ноч на 22 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткія дажджы, а раніцай прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9..+15°C, у асобных раёнах краіны +7..+8°С, максімальная днём +19..+25°С.

А ў нядзелю, 23 ліпеня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пройдзе дождж, а дзе-нідзе прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+15°С, максімальная днём +18..+25°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі