"Срэбра" чэмпіянату Беларусі па футболе — у мінскага "Дынама"
Мінскае "Дынама" стала ўладальнікам срэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі па футболе, прычым ужо другі год запар. Пра гэта стала вядома пасля хатняй нулявой нічыі дынамаўцаў з жодзінскім "Тарпеда". Нагадаем, "золата" яшчэ ў 22-м туры датэрмінова заваявалі футбалісты барысаўскага БАТЭ. І цяпер галоўная інтрыга — барацьба за "бронзу". Таксама разгорнецца барацьба і ў ніжняй частцы турнірнай табліцы. Вышэйшую лігу пакідаюць "Смаргонь" і мікашэвіцкі "Граніт", а вось трэцяя каманда стане вядомая найхутчэй толькі ў апошнім туры.
Матчы 24-га тура пачаліся ў суботу. "Нёман" перамог "Шахцёр" — 2:1, з такім жа лікам "Мінск" выйграў у "Дняпра", "Віцебск" перамог "Нафтан" — 1:0, брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Граніта" з лікам 3:1. "Смаргонь" і "Гомель" згулялі ўнічыю 1:1. У нядзелю ў Барысаве пройдзе матч БАТЭ — МТЗ-РІПА, пачатак у 18.00.
Турнірную табліцу чэмпіянату можна паглядзець тут