Стала вядома, хто арыштаваў рахункі беларусаў за дапамогу ад BY_HELP (дакумент)

Стала вядома, хто арыштаваў рахункі беларусаў за дапамогу ад BY_HELP (дакумент)

"Наша Ніва" апублікавала дакумент са Следчага камітэта, прысвечаны арышту рахункаў беларусаў, якія атрымалі дапамогу па праграме BY_HELP. 

Як вынікае з дакумента, пастанову падпісаў начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы і парадку выканання вайсковых абавязкаў Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта палкоўнік юстыцыі А. Васілюк. Санкцыю на арышт рахункаў санкцыянаваў генпракурор Андрэй Швед.

У пастанове гаворыцца, што дапамога, атрыманая па праграмах BY_SOL і BY_HELP, — гэта "матэрыяльнае стымуляванне пратэставых акцый". 

"Выяўлена, што па ўзгадненні з Ціханоўскай С. Г. і іншымі асобамі дапамогу ў здзяйсненні названага злачынства аказвае Лявончык А. Л., які, знаходзячыся за межамі РБ, ажыццяўляе збор грашовых сродкаў для матэрыяльнага стымулявання пратэставых акцый у Рэспубліцы Беларусь і з 20.08.2020 па цяперашні час шляхам пералічэння грашовых сродкаў /.../ аказвае матэрыяльную дапамогу грамадзянам /.../ у дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ", — гаворыцца ў дакуменце.  

Усім беларускім банкам загадана заблакаваць грошы, які паступаюць з аднаго з брытанскіх рахункаў, а таксама з асабістага рахунка Аляксея Лявончыка.

У сваім ТГ-канале Следчы камітэт паведаміў, што Лявончык праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе: яго падазраюць у тым. што ён фінансуе пратэставыя акцыі ў Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, 10 лістапада на рахунках пацярпелых беларусаў было арыштавана агулам 1,4 мільёна рублёў. Гэтыя грошы былі пералічаныя ў якасці кампенсацыі тым, хто пацярпеў ад катаванняў сілавікоў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Стала вядома, хто арыштаваў рахункі беларусаў за дапамогу ад BY_HELP (дакумент)
Пастанова Следчага камітэта / t.me/nashaniva
Стала вядома, хто арыштаваў рахункі беларусаў за дапамогу ад BY_HELP (дакумент)
Пастанова Следчага камітэта / t.me/nashaniva

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі