Стала вядома, што абмяркуюць на саміце Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў

У Астане сёння прызначаная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева. Кіраўнікі Еўразійскага эканамічнага саюза плануюць абмеркаваць розныя аспекты ўзаемаадносін паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю, а таксама рэгіянальныя праблемы.

"Галоўнымі там будуць не пытанні, звязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі (у рамках ЕАЭС), а менавіта адносіны паміж трыма дзяржавамі, двухбаковыя адносіны, абмеркаванне рэгіянальных праблем", — перадае interfax.by словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара расійскага прэзідэнта.

Пяскоў дадаў, што Пуцін запланаваў і двухбаковыя сустрэчы — асобна з Назарбаевым, асобна з Лукашэнкам.

У беларускага кіраўніка таксама запланаваная асобная сустрэча з яго казахстанскім калегам.

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі