Стала вядома, што рабілі сілавікі ў офісе "Грынрозніцы"
Мікрааўтобус з таніраваным шклом каля бізнес-цэнтра "Дэльта" / TUT.by
Актыўнасць людзей у цывільным каля офіса кампаніі "Грынрозніца" ў чацвер была звязаная з планавай праверкай. Пра гэта паведаміла парталу TUT.BY крыніца ў кампаніі.
Нагадаем, напярэдадні ў бізнес-цэнтр "Дэльта" ў Мінску, дзе размешчаны офіс "Грынрозніцы", прыйшлі сілавікі, а супрацоўнікі кампаніі пазбягалі зносін з прэсай.
"У нас ідзе планавая праверка. Проста ў офіс прыйшло адразу шмат правяральнікаў, яны папрасілі паставіць іх у прыярытэт", — сказала крыніца.
Паводле яе слоў, на дадзены момант кампанія працуе ў штатным рэжыме, усе супрацоўнікі на працоўных месцах, рахункі не блакаваныя.
Пры гэтым якая структура праводзіла праверку, супрацоўнік кампаніі не сказаў.
На сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны план выбарачных праверак на першае паўгоддзе. "Грынрозніца" сапраўды ёсць у плане. Яе павінныя правяраць у лютым.
Пра тое, што ў кампаніі ідуць праверачныя мерапрыемствы, супрацоўнікі "Грынрозніцы" казалі і журналістам Onliner.by. Праўда, па словах суразмоўцаў партала, правяральнікі прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Аператыўна атрымаць каментарый у Камітэце дзяржбяспекі журналісты напярэдадні не змаглі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.